Am                                Cmaj7       Am
У спрадвечных пушчах, дзе ня згасны зык балота,
Дзе лягла Батыя Чорна-Залатая шмота,
Часам на сьцяжынку зачарованы выходзіць
Лесавік-Чугайстар. І ціха так заводзіць:

Am   G  Am     D       G    Am
Калі можаш, завітай да мяне ты, 
Калі хочаш, паспытай маёй вады, 
Калі верыш, дык мне шчыра раскажы, 
Пра што ты мроіш, дзеля пазбыцца самоты... 
  павуціньня ад сасны і да бярозы –
Варта вось чаканьня, што пільнуе сэнс цьвярозы. 
Палымнее рута, жыцьцядайна расквітае,
Ды ніхто ня бачыць! Ніхто таго ня знае!

Стогне хіжым плачам нат дрыгва на ўсім Палесьсі,
Попел пазакратаў лісьце у драўлянскім лесе.
Безнадзейна квола пахілілася таполя,
Дзьме трывожны вецер з атручанага поля.

Што мы прысьнілі, болей не вярнецца – 
Казкі і мроі нібы ў дым. 
Занадта рана супыніла сэрца, 
Шкада памерці маладым. 

Мой голас зь неба чорны крук даставіць, 
Сплыве па Прыпяці вянок. 
Чакайце вестак пад пахмурным Сонцам, 
Пад зорак расьсяваны змрок.